Біятланіст Антон Смольскі захварэў у Цюмені, у яго каранавірус
Антон Смольскі / БЕЛТА
Біятланіст Антон Смольскі захварэў у Цюмені ў Расіі, у яго каранавірус. Гэта вынікае са слоў яго жонкі, біятланісткі Дзінары Смольскай (Алімбекавай). Спачатку яна сказала, што Антон не выступіць у спрынце на этапе Кубка Садружнасці з-за хваробы. "Не ведаю чаму, але ў нас у Цюмені многія з каманды захварэлі", — адзначыла яна.
"Вернешся мацней, Антон! — пазней напісала ў Instagram Смольская. — ...Засмучэнне ад таго, што хворыя кавідам спартсмены дазваляюць сабе трэніравацца і кантактаваць з іншымі спартсменамі. Так не павінна быць, калі мы паважаем адзін аднаго".
З-за хваробы ў спрынце не выступіў і Дзмітрый Лазоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.