У сям'і беларускіх біятланістаў Дынары і Антона Смольскіх нарадзіўся сын
Антон і Дынара Смольскія з сынам
У сям'і беларускіх біятланістаў Дынары і Антона Смольскіх нарадзіўся сын. Пра гэта алімпійская чэмпіёнка 2018-га ў жаночай эстафеце паведаміла ў сацсетках: "Шчаслівая лічба 28 для нашай сям'і! Сардэчна запрашаем, наш сыночак".
Біятланісты пабраліся шлюбам летась. А сёлета 27-гадовая Дынара Алімбекава змяніла прозвішча і стала Смольскай.
Смольскія — падпісанты праўладнага ліста спартсменаў.
Беларускі біятлон знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі. Таму біятланісты могуць выступаць толькі ў Беларусі ці ў Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.