Баевікі абяцаюць "татальнае знішчэнне" ўкраінскіх сілавікоў

Ён даў 24 гадзіны, каб украінскія сілавікі вывелі з тэрыторыі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" свае падраздзяленні ды знялі блокпасты. Інакш пагражаў, што на іх пачнуцца атакі і ўжо, нібыта, некаторыя "дыверсійна-разведвальныя групы" былі на пазіцыях.



Украінскія сілавікі ніяк не адрэагавалі на такі ўльтыматум. Наадварот, і кіраўнікі дзяржавы, і кіраўнікі сілавых структур выказаліся наконт таго, што антытэрарыстычную аперацыю трэба працягваць. Баевікам прапанавалі скласці зброю. Да таго ж украінскія вайскоўцы збіраюцца адпомсціць за забітых баевікамі з засады 7 дэсантнікаў.



"Народны губернатар" самаабвешчанай "Данецкай народнай рэспублікі" Павел Губараў увечары 15 траўня заявіў, што час заканчваецца і "апалчэнцы" пачнуць напады на ўкраінскіх сілавікоў. Паводле яго слоў, уводзіцца "ваеннае становішча". Ён паабяцаў "татальнае знішчэнне ўсіх: і тэхнікі, і жывой сілы фашыстаў", інфаруе РІА "Новости".

Кіеў атакуе: Батальён "Данбас" захапіў раён у Данецкай вобласці
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі