Балгарыя таксама ўводзіць забарону на ўезд расійскіх аўто

КПП на мяжы Балгарыі

КПП на мяжы Балгарыі / facebook.com/MFABulgaria

Балгарыя да канца сённяшняга дня ўвядзе забарону на ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі, піша мясцовае выданне "24 часа" са спасылкай на кіраўніка балгарскай памежнай паліцыі Антона Златанава.

"Мы вельмі актыўна працавалі з чацвярга да ўчарашняга дня. Я ўпэўнены, што да канца дня (панядзелка) на тэрыторыі Балгарыі пачне дзейнічаць забарона на ўезд расійскіх аўтамабіляў",— сказаў ён. Златанаў таксама ўдакладніў, што забарона будзе распаўсюджвацца як на легкавыя машыны, так і на грузавікі. Паводле яго слоў, штомесяц у Балгарыю заязджае невялікая колькасць расійскіх машын, але яны ёсць.

Нагадаем, у пачатку верасня Еўракамісія апублікавала тлумачэнне да санкцый. Згодна ім, расійскія грамадзяне не могуць заязджаць у краіны Еўрасаюза на аўтамабілях з расійскімі нумарамі. Заязджаць на тэрыторыю сваіх краін на аўтамабілях з расійскімі нумарамі ўжо забаранілі Фінляндыя, Эстонія, Літва, Латвія і Польшча. У ноч на 3 кастрычніка такая забарона пачне дзейнічаць і ў Нарвегіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі