"Банк развіцця" вылучыць больш грошай на фінансаванне дзяржпраграмаў
"Банк развіцця"
Урад вырашыў, што "Банк развіцця" павінен вылучыць больш грошай на фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў. Гэта вынікае з пастановы Савет міністраў №607 ад 20 жніўня 2024 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Аб'ём фінансавання павялічаны на 48 млн рублёў. З іх 18 млн рублёў атрымае дзяржпрадпрыемства "Акадэмфрам" у рамках праграмы інавацыйнага развіцця. Яшчэ на 30 млн рублёў павялічанае фінансаванне закупкі тэхнікі для ільготнага лізінгу.
Агульны аб'ём фінансавання дзяржпраграм "Банкам развіцця" цяпер складае ў 2024 годзе 2,62 млрд рублёў. Папярэдні раз урад павялічваў яго ў чэрвені — адразу на 1,15 млрд рублёў. А першапачаткова "Банк развіцця" павінен быў сёлета вылучыць на дзяржаўныя праграмы і мерапрыемствы 1,35 млрд рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.