Баранавіцкай бібліятэцы не дазваляюць прымаць амерыканскія грошы

Пакуль у Беларусі не з’явіцца новы амерыканскі пасол, баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя Валянціна Таўлая не будзе прымаць сродкі ад амбасады ЗША.
Высветлілася, што прымаць амерыканскія грошы бібліятэцы “забаранілі” зверху. Дырэктар бібліятэкі Вольга Алексіенка патлумачыла Еўрарадыё, што амбасада ЗША раней забяспечыла бібліятэку новай тэхнікай і аплачвала інтэрнэт.

Вольга Алексіенка: ”Мы не адмовіліся, проста пакуль нам не дазваляюць з імі працаваць. Чакаем, калі ў Беларусь прыедзе пасол з Амерыкі новы і можа на гэтым фоне штосьці ў нас будзе, новыя ўзаемаадносіны. Гэта быў звычайны грант, яны забяспечылі нас камп’ютарнай тэхнікай, праектарам, экранам, ну і аплочвалі наш інтэрнэт. А цяпер гэтага гранту няма, мы не афармляем заяўку. Яны не супраць, і мы не супраць, але мы пакуль не працуем у гэтым накірунку".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі