Барысаўскі блогер знайшоў відэакамеру ў кабінцы прыбіральні гандлёвага цэнтра

Відэакамера ў грамадскай прыбіральні

Відэакамера ў грамадскай прыбіральні / @pashka.bloger82, TikTok

Барысаўскі блогер у сваім відэа ў TikTok паказаў камеры відэаназірання ў самых незвычайных месцах.

Адну вулічную камеру ён заўважыў на драўлянай прыбіральні-"шпакоўні". А другую — у кабінцы грамадскай прыбіральні будаўнічага гіпермаркета "Білд".

Мужчына жартуе, што цяпер гараджанам не трэба хадзіць у паліклініку: камера ідэнтыфікуе асобу і выдасць вынікі аналізаў, у тым ліку зробіць і тэст на цяжарнасць.

Як адзначае ex-press.live, будаўнічы гіпермаркет у Барысаве адкрыўся напрыканцы снежня на месцы знесенай фабрыкі музычных інструментаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі