БАТЭ атрымаў перамогу ў Магілёве і працягвае гонку за “Шахцёрам” (відэа)

БАТЭ атрымаў перамогу ў Магілёве і працягвае гонку за “Шахцёрам” (відэа)

БАТЭ атрымаў перамогу ў Магілёве і працягвае гонку за салігорскім “Шахцёрам”. У панядзелак у матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе барысаўчане абыгралі “Дняпро” — 2:0. На 56-й хвіліне прыгожы гол дальнім ударам забіў Аляксей Рыас, а на 69-й вызначыўся Міхаіл Гардзяйчук.

У першынстве лідыруе “Шахцёр” з 59 ачкамі, у БАТЭ 57 ачкоў, у мінскага “Дынама” 56. Да фінішу застаецца чатыры туры.

23 кастрычніка адбыўся яшчэ адзін матч, у якім сустракаліся “Тарпеда-БелАЗ” і “Мінск”. Ён скончыўся ўнічыю 1:1. Іншыя паядынкі тура адбыліся ў 20-22 кастрычніка, нагадаем іх вынікі: “Крумкачы” — “Гарадзея” — 0:3, “Нафтан” — “Дынама” (Брэст) — 0:4, “Нёман” — “Гомель” — 3:0, “Дынама” (Мінск) — “Славія” — 0:0, “Слуцк” — “Іслач” — 1:3, “Віцебск” — “Шахцёр” — 1:2. Відэа галоў гл. тут.

Матчы 27-га тура пройдуць 27-29 кастрычніка. “Шахцёр” прыме “Дняпро”, БАТЭ — “Нафтан”, мінскае “Дынама” чакае паядынак з “Іслаччу”, якая адчайна змагаецца за тое, каб застацца ў вышэйшай лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі