БАТЭ на сваім полі перамог футбалістаў "Мінска" — 2:0

БАТЭ на сваім полі перамог футбалістаў "Мінска" — 2:0

20 ліпеня ў рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ прымаў на сваім полі футбалістаў "Мінска". Гульня скончылася перамогай гаспадароў з лікам 2:0.

Лік у гульні быў адкрыты толькі на 67-й хвіліне: гол забіў Максім Скавыш з падачы Ігара Стасевіча. На 81-й хвіліне Мірка Іваніч павялічыў разрыў — 2:0. Гэты лік захаваўся і да канца сустрэчы.

Нагадаем, што ў іншым сённяшнім матчы футбалісты "Слуцка" ў гасцях разграмілі гродзенскі "Нёман" — 3:0. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі