БАТЭ сёння гуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з фінскім СІК матч у адказ

БАТЭ сёння гуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў з фінскім СІК матч у адказ

19 ліпеня ў Фінляндыі ў рамках другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў клуб БАТЭ сустракаецца з фінскім СІКам. Гэта будзе матч у адказ. Першая сустрэча, якая адбылася ў Барысаве 12 ліпеня, скончылася перамогай беларускага клуба з лікам 2:0.

Пераможца выйдзе ў 3-і, перадапошні, кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў. Клуб, які прайграў, завершыць еўракубкавы сезон.

На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер барысаўскай каманды Аляксандр Ермаковіч выказаў меркаванне, што паядынак будзе складаным. "Думаю, гаспадары зробяць усё, каб сапсаваць нам нервы. Відавочна, што фінскі клуб яшчэ не адмовіўся ад думкі пазмагацца за выхад у наступны этап", — перадае прэс-служба БАТЭ словы трэнера.

Ён выказаў спадзяванне, што гульня пройдзе без нечаканасцяў.

Таксама Ермаковіч паведаміў, што абаронца клуба Неманья Мілунавіч выбыў, верагодна, да канца сезона. Таксама ў заявачны спіс не ўключаецца форвард Мікалай Сігневіч, бо яго нядаўна прааперавалі з нагоды апендыцыту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі