БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі

БАТЭ вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У перанесеным матчы 9-га тура барысаўчане разграмілі "Слуцк" — 4:0. Два галы на рахунку Станіслава Драгуна. У іншым перанесеным матчы "Гомель" выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0.

У БАТЭ 27 ачкоў, на другім месцы "Энергетык-БДУ" — 26 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 25. У 13-м туры ў цэнтральным матчы сустрэнуцца БАТЭ і "Энергетык-БДУ" (у канцы ліпеня яны згуляюць і ў Кубку Беларусі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі