БАТЭ вырваў перамогу ў "Шахцёра" і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі
БАТЭ вырваў важную перамогу ў салігорскага "Шахцёра" (1:0) і стаў лідарам чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Пераможны гол ужо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны забіў Шахбоз Умараў.
Матч праходзіў на "Барысаў-Арэне" ў складаных умовах надвор'я — было холадна, ішоў моцны дождж.
У барысаўчан цяпер 51 ачко, у гарнякоў — 50 і тры гульні ў запасе.
Вынікі іншых матчаў 23-га тура: "Тарпеда-БелАЗ" — "Энергетык-БДУ" — 0:1, "Слуцк" — "Гомель" — 1:4, "Дынама" (Брэст) — "Славія" — 0:3. Апошнія тры матчы тура пройдуць у нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.