БАТЭ згуляў унічыю з фінскім ХІКам — 0:0 (відэа)
25 ліпеня барысаўскі БАТЭ прымаў на сваім полі фінскі клуб ХІК. Каманды правялі першы матч другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гульня скончылася ўнічыю — 0:0.
Матч у адказ пройдзе ў Хельсінкі 1 жніўня.
Як паведамлялася раней, пераможца гэтага супрацьстаяння ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе згуляе з албанскім "Кукесі" ці азербайджанскім "Карабахам". Дарэчы, гэтыя каманды ў сваёй першай сустрэчы таксама мячоў не забілі.
Каманда, якая прайграе ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў, працягне спаборніцтва ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы. Там ёй давядзецца гуляць супраць пераможцы пары "Алімпія" (Славенія) — "Крусейдэрс" (Паўночная Ірландыя).