Баўмгертнера пад хатні арышт пасялілі ў элітнай кватэры ў Маскве (відэа)
Гэта апартаменты "Дома пісьменнікаў" у цэнтры расійскай сталіцы.
Гендырэктар "Уралкалія" пакінуў сцены следчага ізалятара №5 каля шасці гадзін вечара 10 снежня.
Самая танная кватэра ў Доме пісьменнікаў ацэньваецца ў 50 мільёнаў расійскіх рублёў. Прыблізны кошт пентхаўса, размешчанага на 12-м паверсе, складае ў тры разы большую суму — 150 мільёнаў, адзначае lifenews.ru.
Пад хатнім арышце Баўмгертнеру забаронена пакідаць адрас фактычнага пражывання і кантактаваць з кім-небудзь, акрамя адвакатаў, следчых і ахоўнікаў. Акрамя таго, бізнэсмэн не можа карыстацца сотавай і гарадской тэлефоннай сувяззю, а таксама карыстацца інтэрнэтам.
Нагадаем, што ў Маскву Уладзіслава Баўмгертнера экстрадзіравалі з Беларусі 22 лістапада. Матэрыялы яго справы, перададзенай з Мінска, складаюць 19 тамоў.