Байдэн абяцае прыцягнуць Расію да адказнасці за яе дзеянні ва Украіне

Джо Байдэн і Эманюэль Макрон / Associated Press
Джо Байдэн і Эманюэль Макрон / Associated Press

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн разам з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам поўныя рашучасці прыцягнуць Расію і Уладзіміра Пуціна да адказнасці за яго "вайну з астатнім светам".

Пра гэта Байдэн заявіў на прэс-канферэнцыі ў Белым доме, перадае Бі-Бі-Сі. Яна прысвячалася дзяржаўнаму візіту французскага прэзідэнта.

"Пуцін думае, што можа зламаць волю ўсіх тых, хто выступае супраць яго імперскіх амбіцый. Але напад на грамадзянскую інфраструктуру ва Украіне, перакрыцце энергазабеспячэння Еўропы з мэтай уздымання цэн, абвастрэнне харчовага крызісу наносіць шкоду вельмі уразлівым людзям — не толькі ва Украіне, але і ва ўсім свеце. І ў яго нічога не атрымаецца", — заявіў Байдэн пасля двухбаковай сустрэчы.

Ён паведаміў, што дамовіўся з Макронам працягваць сумесную працу па прыцягненні Расіі да адказнасці за свае дзеянні. Таксама дзейнасць ЗША і Францыі будзе скіраваная на тое, каб змякчыць "наступствы пуцінскай вайны для астатняга свету", паведаміў Байдэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі