Байдэн: Расія бессаромна парушыла асновы cтатута ААН

Джо Байдэн прамаўляе ў ААН / reuters.com
Джо Байдэн прамаўляе ў ААН / reuters.com

Расія бессаромна парушыла асновы cтатута ААН, заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. У сераду ён выступіў на Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

"Пастаянны член Савета бяспекі ААН уварваўся ў суседнюю краіну, — гаварыў Байдэн. — ...Пуцін зноў пагражаў Еўропе ядзернай зброяй. І цяпер Расія набірае яшчэ большую колькасць салдат, Расія спрабуе арганізаваць фэйкавы рэферэндум. І гэта з'яўляецца непасрэдным парушэннем статута ААН".

Амерыканскі прэзідэнт падкрэсліў, што Расіі ніхто не пагражаў і "ніхто, акрамя Расіі, не шукаў гэтага канфлікту". Джо Байдэн нагадаў пра наступствы расійскай агрэсіі ва Украіне: пра разбурэнні і вайсковыя злачынствы. "Мэта гэтай вайны — знішчыць украінскую дзяржаву, знішчыць права украінцаў быць асобным народам", — адзначыў ён. Байдэн заявіў, што ЗША і ў далейшым будуць салідарныя з Украінай: "Мы будзем супраць агрэсіі Расіі — кропка!"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі