Байдэн заявіў, што ЗША ўзмацняюць сваю вайсковую моц у Еўропе
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн заявіў, што ЗША ўзмацняюць сваю вайсковую моц у Еўропе. На кантынент "для ўмацавання рэгіянальнай бяспекі" перакідваюцца дадатковыя вайсковыя сілы. Прычына — пагроза з боку Масквы пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Як піша The Associated Press, Байдэн кажа, што ЗША ствараюць пастаянны штаб 5-га армейскага корпуса ў Польшчы, накіроўваюць дзве дадатковыя эскадрыллі знішчальнікаў F-35 у Вялікабрытанію і накіруюць больш "сродкаў супрацьпаветранай абароны і іншых сродкаў" у Германію і Італію. Па словах амерыканскага прэзідэнта, будзе ўзмацняцца ўзаемадзеянне ЗША і NATO "па ўсім усходнім флангу". У Балтыйскім рэгіёне плануюць нарошчваць "ратацыйнае разгортванне войскаў", у Румыніі з'явіцца дадатковая ратацыйная брыгада.
У Мадрыдзе праходзіць саміт NATO, у якім удзельнічае Джо Байдэн.
Tu libertad. Nuestro cometido.
— NATO (@NATO) June 29, 2022
#MadridOTAN22 | #WeAreNATO pic.twitter.com/Ve15iaYvZx
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.