Базу адпачынку пад Гроднам рыхтуюцца засяліць дзецьмі мігрантаў
Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА
Спартыўна-аздараўленчы цэнтр "Світанак" пачаў падрыхтоўку да магчымага прыёму дзяцей бежанцаў з лагера ля беларуска-польскай мяжы, паведамляе БЕЛТА.
На базе могуць пражываць да 200 чалавек, у цяперашні час аб'ект вольны. Пры неабходнасці ўцекачы атрымаюць і медыцынскую дапамогу.
"Світанак" размешчаны паблізу аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна, за 40 кіламетраў ад цэнтра вобласці.
Цяпер на беларуска-польскай мяжы знаходзяцца некалькі тысяч мігрантаў, якія хочуць праз Польшчу трапіць у Германію. Групы мігрантаў перыядычна робяць спробы прарвацца на тэрыторыю Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.