Беларусь адмовіла ва ўездзе 8 тысячам мігрантаў — ДПК
Мігранты ў пункце пропуску "Брузгі" / ДПК
Каля 8 тысяч мігрантаў атрымалі адмову ва ўездзе ў Беларусь з 1 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Дзяржпамежкамітэта Антона Бычкоўскага.
Яшчэ каля 5 тысяч замежнікаў, якія за гэты час заехалі ў Беларусь на законных падставах, пакінулі тэрыторыю краіны. Гэта стала вынікам прафілактычных мерапрыемстваў, якія краіна распачала з мэтай не дапусціць парушэнняў міграцыйных законаў, удакладнілі ў ДПК. У ведамстве назвалі гэтых людзей "патэнцыяльнымі мігрантамі".
Як паведамляла Еўрарадыё, Беларусь пазбавіла 30 турыстычных фірмаў права запрашаць мігрантаў з іншых краін. Дазволы былі ануляваныя месяц таму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.