Беларусь актыўней за ўсіх купляе разліўное віно з Малдовы

Вінаград

Вінаград

Беларусь купляе разліўное віно з Малдовы ў большых аб'ёмах, чым усе іншыя краіны свету, піша РБК. Але яно стала даражэйшым.

"Таму лагістыка вырасла па адлегласцях у два разы, а па цане да трох разоў. Бо машыны стаяць у чэргах на пунктах пераходу мяжы", — кажа прадпрымальнік, што экспартуе малдаўскае віно, Канстанцін Сібаў.

У цэлым у 2023 годзе Малдова экспартавала 109,5 млн літраў віна, з іх разліўнога — 68,2 млн літраў. І 45,8% ад усяго разліўнога віна паехала ў Беларусь. На другім месцы Абхазія — 29,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі