Беларусь атрымае мільён доз вакцыны Sinopharm у пачатку верасня

Вакцина Sinopharm / Ілюстрацыйнае фота
Вакцина Sinopharm / Ілюстрацыйнае фота

Дакументы на закупку кітайскай вакцыны ад COVID-19 ужо прайшлі ўзгадненне, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра мільён доз вакцыны Sinopharm, якая раней паступала ў краіну па гуманітарнай дапамозе. 

Таксама Кітай вылучыць Беларусі яшчэ 500 тысяч доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.

Як паведамляла Еўрарадыё, па стане на 22 жніўня ў Беларусі поўны курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі 1,27 мільёна чалавек. Гэта прыкладна 13,5% ад агульнай колькасці жыхароў краіны. Яшчэ амаль 300 тысяч чалавек атрымалі толькі першую прышчэпку.

Ад COVID-19 у Беларусі жыхароў прышчапляюць двухкампанентнай расійскай вакцынай "Спутник V" і аднакампанентнай вакцынай кітайскай кампаніі Sinopharm.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі