Пра тое, як Лукашэнка “пазбіваў” украінскія беспілотнікі і ўратаваў Расію — эфір

Іван Ступак

Іван Ступак

Паверыўшы мірным абяцанням Кіева, Лукашэнка загадаў адвесці “ўдарны кулак” беларускага войска ад украінскай мяжы. А ўкраінскія генералы, скарыстаўшы момант, знялі з беларускага напрамку некалькі дывізій і каварна напалі на Курскую вобласць. Расійская прапаганда з ваенкарамі вінаватага знайшла імгненна: Лукашэнка! Але не прайшло і некалькіх дзён, як той даказаў сваю адданасць Саюзнай дзяржаве і ўратаваў мірныя расійскія гарады ад украінскіх беспілотнікаў. А пасля і войска на ўкраінскую мяжу вярнуў. Ну, як мінімум паабяцаў вярнуць. І як мінімум сказаў, што нешта там беларускія ПВА пазбівалі…

Якія мэты насамрэч пераследаваў Кіеў, нібыта скіраваўшы дзясяткі сваіх беспілотнікаў у паветраную прастору мірнай Беларусі? Што адбываецца ў Курскай вобласці Расіі і як на аперацыю УСУ паўплывае вяртанне беларускіх войскаў да мяжы з Украінай? Ці разглядаецца варыянт таго, што апошнія дзеянні ўкраінскага войска справакуюць далучэнне беларускага войска да ўдзелу ў вайне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі