Мінздароўя распавяло, у якіх краінах беларусы рызыкуюць падхапіць каранавірус

Мінздароўя распавяло, у якіх краінах беларусы рызыкуюць падхапіць каранавірус

Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у краіны Блізкага Усходу, дзе існуе небяспека заражэння каранавірусам. На 1 верасня ў 26 краінах свету зарэгістравана 1542 выпадкі інфіцыравання чалавека гэтым вірусам, у 544 выпадках — з летальным вынікам.

З сярэдзіны траўня ў Паўднёвай Карэі заразіліся болей за 180 чалавек, 33 з іх памерлі. Выпадкі заражэння з 2012 года рэгістраваліся ў Іарданіі, Катары, Кувейце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Амане і Каралеўстве Саудаўская Аравія. Адзінкавыя вынікі былі адзначаныя ў Еўропе — Германія, Грэцыя, Італія, Вялікабрытанія і Францыя, у Паўночнай Афрыцы (Туніс) і ў Азіі (Малайзія і Філіпіны).

У сувязі з гэтым Мінздароўя рэкамендуе па магчымасці ўстрымацца ад наведвання блізкаўсходніх краін і азіяцкіх краін, дзе рэгістраваўся каранавірус. Калі ж паездку нельга адмяніць, рэкамендуецца датрымлівацца захадаў агульнай гігіены. Трэба пазбягаць кантактаў з хворымі жывёламі, рэгулярна мыць рукі з мылам або праціраць іх сурвэткамі з антысептыкам, не кранаць вачэй, носа, рота. Нельга піць сырое вярблюджае малако і спажываць у ежу мяса, якое не прайшло патрэбнай цеплавой апрацоўкі. Таксама рэкамендуецца пазбягаць непасрэднага кантакту з асобамі, якія праяўляюць прыкметы інфекцыйнага захворвання, а ў месцах вялікага збору людзей выкарыстоўваць медыцынскія маскі. У выпадку з’яўлення сімптомаў захворвання трэба неадкладна звярнуцца да медыкаў.

Каранавірус — вострае інфекцыйнае захворванне з пераважным паражэннем дыхальных шляхоў. Яно праяўляецца рэспіраторнымі сімптомамі і развіццём ныркавай недастатковасці. Хворы адчувае ліхаманку, слабасць, галаўны боль, у яго можа быць кашаль і складанасці з дыханнем. Захворванне вылучаецца высокай смяротнасцю, спецыфічнай прафілактыкі і лекавання для яго няма, інфармуе БЕЛТА.

Фота: medicus.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі