Беларусь хоча купляць у Казахстана 3,5 млн т нафтапрадуктаў за год
Беларусь хоча купляць у Казахстана нафту і нафтапрадукты ў агульным аб'ёме каля 3,5 мільёна тон за год. Пра гэта перадае ТАСС са словаў намесніка міністра энергетыкі Казахстана Асета Магауава.
"Беларускі бок выказаў цікавасць не толькі да пастаўкі нафты, але і да пастаўкі прадуктаў, магчымых для перапрацоўкі, такіх як газойль, мазут, сумарны аб'ём каля 3,5 мільёна тон на год. Гэта нафта і нафтапрадукты", — распавёў чыноўнік.
Па яго словах, палову гэтага аб'ёму можа складаць нафта, другую палову — цёмныя нафтапрадукты як сыравіна для нафтаперапрацоўкі.
Намеснік міністра дадаў, што цяпер ідуць перамовы наконт механізму паставак. А камерцыйныя дэталі — наконт канкрэтных прадаўцоў і коштаў — будуць абмяркоўвацца на наступным этапе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.