Пуцін загадаў падпісаць дамову аб аб'яднаным энергарынку Беларусі і Расіі

Газ, ілюстрацыйнае фота

Газ, ілюстрацыйнае фота

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову аб стварэнні адзінага энергетычнага рынку Саюзнай дзяржавы. сёння дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававых актаў Расіі.

Пуцін згадвае пра "мэтазгоднасць" падпісання гэтай дамовы на вышэйшым узроўні. Падчас перамоваў Мінэнерга Расіі па ўзгадненні з МЗС краіны даецца права ўносіць у праект дакумента "змены, якія не маюць прынцыповага характару".

20 ліпеня расійскі ўрад ухваліў праект пагаднення аб адзіным энэргетычным рынку Расіі і Беларусі. Дакумент быў прадстаўлены расійскім Мінэнэрга і "папярэдне прапрацаваны з беларускім бокам".

24 траўня на сустрэчы з Пуціным у Мінску Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Пуцін прыняў рашэнне пра мўовы паставак у Беларусь нафты і газу, але ад дэталяў ухіліўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі