Беларус Ілля Шкурын стаў гульцом месяца ў наймацнейшай футбольнай лізе Польшчы

Ілля Шкурын

Ілля Шкурын / ekstraklasa.org

Найлепшым гульцом лістапада ў наймацнейшай футбольнай лізе Польшчы — Экстракласе — прызналі беларускага нападніка Іллю Шкурына. У трох матчах ён забіў чатыры галы, адзначае сайт лігі.

Гулец месяца ў Экстракласе вызначаецца ў выніку галасавання капітанаў усіх клубаў лігі. Яшчэ адзін голас маюць заўзятары ў сацсетках.

У гэтым сезоне Шкурын гуляе за футбольны клуб "Сталь" з горада Мелец. Найбольш паспяховым для яго быў матч супраць шчэцінскай "Пагоні" 25 лістапада: у гэтай гульні беларус аформіў хет-трык і прынёс сваёй камандзе валявую перамогу — 3:2.

Яшчэ адзін пераможны гол беларус забіў у матчы супраць "Гурніка" з Забжэ — 2:1.

У 2020-м Ілля Шкурын падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і выступіў супраць гвалту з боку сілавікоў. Тады ж ён адмовіўся гуляць за беларускую зборную, пакуль ва ўладзе застаецца Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі