Беларусь не накіроўвала $500 млн крэдыту на закрыццё даўгоў за газ
Беларусь не накіроўвала $500 млн крэдыту на закрыццё далгоў за газ. Пра гэта заявіў выканаўчы дырэктар праектнага блока Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця Андрэй Шырокаў. Ён падкрэсліў, што публікацыі ў СМІ пра аплату запазычанасці перад "Газпрамам" крэдытнымі сродкамі ЕФСР не адпавядаюць сапраўднасці. Насамрэч яны пайшлі на ўрадавую праграму па барацьбе з пандэміяй каранавіруса — на фінансаванне непрадбачаных выдаткаў бюджэту.
Беларусь атрымала згаданыя 500 млн долараў у кастрычніку 2020 года.
На прэс-канферэнцыі, якая праходзіла ў відэафармаце ў рамках Еўразійскага кангрэсу, Шырокаў таксама адзначыў, што Беларусь пацярпела і ад закрыцця межаў, і ад уведзенага ў суседніх краінах каранціна з-за COVID-19. А дарадца выканаўчага дырэктара Сяргей Улатаў заявіў, што "рызыкі далгавой устойлівасці Беларусі будуць узрастаць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.