Кухара мінскага рэстарана IL FORNO затрымалі за ўдзел у пратэстах
Затрыманы кухар мінскага рэстарана
У Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі кухара сталічнага рэстарана IL FORNO, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Сілавікі знялі відэа з мужчынам, у якім ён гаворыць, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і пісаў негатыўныя каментары. Таксама яго прымусілі сказаць, нібыта ён даслаў ініцыятыве "Чорная кніга Беларусі" інфармацыю пра свайго суседа-міліцыянта.
Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманы — 35-гадовы Аляксей Шэлест.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.