Беларусь не ўвайшла ў рэйтынг шчасця ААН

Самай шчаслівай краінай зноў стала Фінляндыя / pixabay.com
Самай шчаслівай краінай зноў стала Фінляндыя / pixabay.com

У рэйтынгу шчасця, які штогод складае падраздзяленне ААН па пошуку рашэнняў стабільнага развіцця, першае месца заняла Фінляндыя. Яна займае гэтае месца шосты год запар.

Сёлета ў рэйтынг уключаныя 109 краін, Беларусі сярод іх няма.

Дзясятка самых шчаслівых краін у рэйтынгу ААН выглядае так:

Фінляндыя
Данія
Ісландыя
Ізраіль
Нідэрланды
Швецыя
Нарвегія
Швейцарыя
Люксембург
Новая Зеландыя.

Сярод суседзяў Беларусі самай шчаслівай стала Літва (20-е месца). Польшча апынулася на 39-й пазіцыі, а Латвія — на 41-й. Значна ніжэй у рэйтынгу знаходзяцца Расія (70) і Украіна (92).

Замыкаюць рэйтынг Пакістан і Нігерыя.

Для параўнання: у 2015 годзе Беларусь у рэйтынгу шчасця была на 59-м месцы, саступаючы з суседзяў толькі Літве (56). Наша краіна апераджала Польшчу (60), Расію (64), Латвію (89) і Украіну (111).

Даследаванне World Happiness Report абапіраецца на шэсць ключавых фактараў: сацыяльная падтрымка, даход, здароўе, свабода, шчодрасць і адсутнасць карупцыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі