Беларус разграміў капліцу ў аэрапорце Гданьска

Аэрапорт Гданьска / кадр з відэа
Аэрапорт Гданьска / кадр з відэа

У Гданьску паліцыянты арыштавалі 27-гадовага грамадзяніна Беларусі, які разграміў капліцу ў мясцовым аэрапорце, піша PAP.

Малады чалавек зайшоў у капліцу, пачаў перакульваць і кідаць прадметы ў капліцы, выдзіраў старонкі з Бібліі. Ён пашкодзіў папскую кафедру, скрутак з выявай Яна Паўла II, драўляны алтар і падлогу, а таксама падстаўка для ўлётак. Шкоду ад яго дзеяннящ ацанілі ў 35 тысяч злотых.

Спачатку беларуса затрымалі супрацоўнікі бяспекі аэрапорта, а потым перадалі яго паліцыянтам.

Тэст паказаў, што ў арганізме маладога чалавека было 1,5 праміле алкаголю.

За пашкоджанне маёмасці нашаму суайчынніку пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, а за абразу рэлігійных пачуццяў — да двух гадоў. Але пакаранне можа быць большым, бо справа мае хуліганскі характар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі