Беларусь выдала ў Казахстан удзельніка пратэстаў 2020 года
Генпракуратура / sb.by
Генпракуратура Беларусі па запыце казахскіх калег выдала грамадзяніна Казахстана. На радзіме яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 272 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Казахстан).
Паведамляецца, што гэты чалавек узімку 2020 года "прыняў удзел у масавых беспарадках, падчас якіх паводзіў сябе агрэсіўна, ігнараваў законныя патрабаванні супрацоўнікаў паліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні, спрабаваў прарваць ачапленне, правакаваў іншых грамадзян на ўзбройванне падручнымі сродкамі і прымяненне гвалту, кідаў камяні ў прадстаўнікоў іншай нацыянальнай прыналежнасці". Абвінавачанне гучыць так, быццам яго складалі беларускія пракуроры.
Падчас акцый пратэсту ў Казахстане загінулі не менш за 10 чалавек, 150 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.