Беларускія мытнікі пацвердзілі, што ФСБ не прапускае ў РФ некаторыя грузавікі

На мяжы праблемы ўзнікаюць у кіроўцаў-грамадзян "трэціх краін"

На мяжы праблемы ўзнікаюць у кіроўцаў-грамадзян "трэціх краін" / БЕЛТА

Беларускія мытнікі пацвердзілі, што памежная служба ФСБ Расіі не прапускае з РБ у РФ некаторыя грузавікі, якімі кіруюць "кіроўцы-грамадзяне трэціх краін". Адбываецца гэта "з прычыны адсутнасці падстаў для пропуску на расійскую тэрыторыю".

Раней міністр гандлю і інтэграцыі Казахстана Арман Шакаліеў заявіў, што Казахстан звернецца з афіцыйнай скаргай у Еўразійскую эканамічную камісію з-за абмежавання перамяшчэння праз мяжу Беларусі і Расіі. Паводле яго слоў, праблема існуе з 8 студзеня. Казахстан вядзе перамовы з Беларуссю і Расіяй. Калі пытанне не будзе вырашана станоўча, то дзеянні беларускага боку будуць афіцыйна прызнаныя перашкодай, падкрэсліў Шакаліеў. Ён кажа, што беларускі бок спасылаецца на пытанні бяспекі. У Казахстане ж кажуць пра стварэнне "бар'еру", пра "абмежаванне руху тавараў".

Як вядома, урад Беларусі дазволіў заязджаць у пункты перачэпкі або перагрузкі каля мяжы з краінамі ЕС толькі грузавікам, зарэгістраваным у Беларусі і Расіі. Перад гэтым Казахстан забараніў ажыццяўляць перавозкі з трэціх краін з выкарыстаннем гэтай схемы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі