Казахстан анансаваў увядзенне абмежаванняў на грузавыя перавозкі з Беларусі
Казахстан паведаміў грузаперавозчыкам пра новаўвядзенне
Казахстан анансаваў увядзенне абмежаванняў на грузавыя перавозкі з Беларусі. Гаворка ідзе аб транспарціроўцы грузаў трэціх краін шляхам перачэпкі або перагрузкі на беларускай тэрыторыі. Як паведамляе Мінтранс РБ, Міністэрства транспарту Казахстана папярэдзіла, што згаданая міжнародная перавозка грузаў будзе забаронена з 9 кастрычніка 2023 года.
Як вядома, краіны Еўрасаюза забаранілі грузаперавозкі аўтатранспартам, зарэгістраваным у РБ і РФ. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі адказаў забаронай на аўтатранспарт, зарэгістраваны ў ЕС. Але былі вызначаны месцы для перачэпкі або перагрузкі грузаў у Беларусі. Казахстан для беларускіх перавозчыкаў у траўні выдаў дазвол да 1 студзеня 2024-га. Аднак у выніку датэрмінова яго скасаваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.