Расія просіць бензін не толькі ў Беларусі, але і ў Казахстана

Расіі спатрэбілася дапамога

Расіі спатрэбілася дапамога / ria.ru

Расія просіць бензін не толькі ў Беларусі, але і ў Казахстана. Як паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы, у РФ намагаюцца падрыхтавацца на выпадак дэфіцыту, які можа ўзнікнуць з-за атак ўкраінскіх беспілотнікаў на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і перабояў з пастаўкамі. Таму Казахстан папрасілі быць гатовым паставіць у Расію 100 тысяч тон бензіну ў выпадку дэфіцыту. Нібыта ў гэтым пытанні ўжо дасягнутая згода.

Міністэрствы энэргетыкі Расіі і Казахстана пакуль не адказалі на просьбы Reuters аб каментары.

"Да цяперашняга часу такі запыт ад Мінэнерга РФ не паступаў. Таму інфармацыя не пацвярджаецца", цытуе словы дарадцы міністра энергетыкі Казахстана Шынгыса Ільясава informburo.kz.

Раней паведамлялася, што Беларусь ужо пагадзілася дапамагчы РФ з пастаўкамі бензіну. Але беларуска-расійскія перамовы "ішлі складана". Відавочна, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі гатовы дапамагчы толькі на выгадных умовах.

Пакуль жа ўлады Расіі заяўляюць, што сітуацыя на ўнутраных рынках паліва стабільная, а запасы досыць вялікія. Але вядома, што з пачатку года ўзмацнілася інтэнсіўнасць нападаў украінскіх беспілотнікаў на расійскія НПЗ і нафтабазы. Вытворчасць бензіну ў РФ ўпала, а кошты на яго пачалі расці. Найбуйнейшыя нафтавыя кампаніі РФ купляюць "сродкі процідзеяння" беспілотнікам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі