Беларус вёз з Польшчы кантрабандай 75 кг куль і гільзаў

Беларус вёз з Польшчы 75 кг куляў і гільзаў / gtk.gov.by
Беларус вёз з Польшчы 75 кг куляў і гільзаў / gtk.gov.by

У аўтамабілі 50-гадовага беларуса, які вяртаўся з Польшчы, брэсцктія мытнікі выявілі незвычайны груз, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.

У "Сітраене C4" мужчына вёз 75 кг куляў і гільзаў. 20 поліэтыленавых пакетаў з баявым таварам ён схаваў у спецыяльна абсталяваных схованках, у тым ліку ў запасным коле.

Праверка, праведзеная дома ў кіроўцы, дазволіла выявіць цэлы арсенал агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. Не паведамляецца, ці быў у мужчыны дазвол на валоданне зброяй.

На яго могуць пачаць крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі