Беларусь выплаціць Чэхіі амаль 2 млн долараў за пазыку 1991–1992 гадоў

Беларусь выплаціць Чэхіі амаль 2 млн долараў за пазыку 1991–1992 гадоў

Беларусь прызнала запазычанасць перад Чэхіяй за 1991-1992 гады і пагадзілася выплаціць яе, перадае Радыё "Свабода". 

Тэкст адпаведнага пагаднення апублікавала Міністэрства замежных спраў Чэхіі. Дакумент набыў моц 6 лютага 2020 года.

Афіцыйны Мінск прызнаў запазычанасць у 1,79 мільёна долараў за пастаўкі тавараў з Чэхаславацкай Федэратыўнай Рэспублікі ў Беларусь у пачатку 1990-х.

Беларускі доўг будзе вылічвацца з аплаты за арэнду будынка амбасады Чэхіі ў Мінску.

У рамках выплаты запазычанасці Чэхія, згодна з дакументам, мае права выкупіць будынак і зямельны ўчастак для сваёй амбасады ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі