Беларусь выйшла з міжнародных дамоваў аб барацьбе з карупцыяй
Карупцыя
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб выхадзе Беларусі з некаторых міжнародных дамоваў па барацьбе з карупцыяй. Раней гэты закон быў прыняты дэпутатамі. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларусь дэнансуе Канвенцыю аб крымінальнай адказнасці за карупцыю ад 27 студзеня 1999 года, Дадатковы пратакол да яе, Канвенцыю аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю ад 4 лістапада 1999 года.
Таксама спыняецца дзеянне пагаднення паміж Беларуссю і Саветам Еўропы наконт прывілеяў і імунітэту прадстаўнікоў чальцоў групы дзяржаў па барацьбе з карупцыяй (ГРЕКО) і чальцоў яе інспекцыйных груп.
За выхад з гэтых міжнародных дамоваў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі 22 лістапада 2023 года. Генпракурор Андрэй Швед патлумачыў, што дэнансацыя міжнародных дамоваў звязаная з выхадам Беларусі са складу ГРЕКО, якая сочыць за выкананнем Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.