Беларуса арыштавалі за фота на фоне гор і сцягоў Грузіі і Украіны з 2021 года

Сцягі Украіны і Грузіі / pravda.com.ua, ілюстрацыйнае фота

Сцягі Украіны і Грузіі / pravda.com.ua, ілюстрацыйнае фота

Жыхара Наваполацка асудзілі на 15 сутак за "несанкцыянаваны пікет" у сацсетках, паведамляюць праваабаронцы.

Мужчыну затрымалі 16 жніўня, а на наступны дзень адбыўся суд. Падставай стала фота ў Інстаграм-акаўнце навапалачаніна ў жніўні 2021 года. Падчас адпачынку ў Грузіі ён сфатаграфаваўся на фоне гор і сцягоў Грузіі ды Украіны. Заўважылі гэта фота міліцыянты толькі праз два гады.

На судзе мужчына віну прызнаў часткова. Ён сказаў, што апублікаваў фота на памяць пра турыстычнае падарожжа ў Грузію ў 2021 годзе, але не меў на мэце правесці пікетавання. Таксама ён заявіў, што "факт публікацыі фота з выявай сцяга Украіны і падзеямі, якія адбываюцца ва Украіне, — супадзенне".

Тым не менш суддзя Зінаіда Балаболава прызначыла яму арышт за пікетаванне ўкраінскім сцягам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі