Беларуска Аляксандра Сасновіч сенсацыйна выйшла ў фінал турніру WTA

Беларуска Аляксандра Сасновіч сенсацыйна выйшла ў фінал турніру WTA

21-гадовая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч сенсацыйна выйшла ў фінал турніру WTA ў Сеуле. Яна прабілася туды, пачынаючы з кваліфікацыі і перамагаючы больш рэйтынгавых саперніц. У паўфінале Сасновіч у трох сэтах выйграла ў Анны Шмідлавай са Славакіі — 3:6, 6:3, 6:3. Адзначым, што ў беларускі 136-е месца ў рэйтынгу, у славачкі — 31-е.

У фінале Аляксандра Сасновіч згуляе з румынкай Ірынай-Камеліяй Бегу (на здымку знізу) з Румыніі, якая абыграла Элісан Ван Эйтванк з Бельгіі — 6:0, 6:2. 

Беларуска Аляксандра Сасновіч сенсацыйна выйшла ў фінал турніру WTA

Як паведамляла Еўрарадыё, на турніры Аляксандра Сасновіч выбіла з барацьбы яшчэ трох больш рэйтынгавых тэнісістак. Яна абыграла румынку Аляксандру Дулгеру (54-е месца) — 6:3, 6:2, Магдалену Рыбарыкаву (73-е месца ў рэйтынгу) са Славакіі — 6:3, 6:3, амерыканскую тэнісістку Слоан Сцівенс (32-е) — 6:3, 6:2.

Адзначым, што прызавы фонд турніру ў Сеуле складае больш за 427 тысяч долараў. Беларуска не толькі заробіць немалую суму, але ў панядзелак значна палепшыць сваё становішча ў абноўленым рэйтынгу.

Фота: АР, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі