Беларуска атрымала па пошце з Нямеччыны канверт з рарытэтнымі манетамі (фота)

Беларуска атрымала па пошце з Нямеччыны канверт з рарытэтнымі манетамі (фота)

Жыхарка Мінскай вобласці атрымала па пошце з Нямеччыны канверт з рарытэтнымі расійскімі манетамі 1872-1913 года выпуску (агулам — 16 манет). Іх выявілі супрацоўнікі мытні "Мінск-2". Як адзначае прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, паколькі манеты перасылаліся без дэкларавання, было парушана мытнае заканадаўства, і іх забралі да рашэння суда. Экспертыза пацвердзіла прыналежнасць знаходкі да культурных каштоўнасцяў. Адзначаецца, што распачаты адміністрацыйны працэс.

Дарэчы, у студзені-траўні 2016 года на мытні "Мінск-2" у паштовых адпраўленнях знайшлі 72 манеты, якія ўяўляюць сабой культурную каштоўнасць. Сярод іх ёсць і манеты Рымскай імперыі і Рымскай рэспублікі, якім больш за 2 тысячы гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі