Беларуска была каля месца тэракту ў Ніцы, але не пацярпела
Беларуска была каля месца тэракту ў Ніцы, але не пацярпела.
"У Ніцы вар'яцтва, паніка, выццё сірэн. Мы аказаліся недалёка ад месца тэракту. Але своечасова сышлі. Пакуль ні ў што не верыцца", — напісала пасля гэтага ў Instagram беларуская блогерка Алена Мельнікава (Elena Stogova).
У ноч на 15 ліпеня, у французскае нацыянальнае свята Дзень узяцця Бастыліі, на набярэжнай Ніцы грузавік пратараніў натоўп людзей, якія сабраліся, каб паглядзець на феерверк. Ён праехаў каля 2 кіламетраў, пакуль паліцэйскі не застрэліў тэрарыста. Вядома пра 84 загінулых. Беларускія дыпламаты заяўляюць, што пакуль інфармацыі пра загінулых і параненых грамадзян нашай краіны няма.