Беларусы нясуць кветкі да французскай амбасады ў Мінску (фотарэпартаж)
Беларусы нясуць кветкі да амбасады Францыі ў Мінску. Такім чынам яны выказваюць салідарнасць з французскім народам і ўшаноўваюць памяць ахвяраў тэракту ў Ніцы.
14 ліпеня ў Дзень узяцця Бастыліі, нацыянальнага французскага свята, на набярэжнай Ніцы грузавік пратараніў натоўп людзей. Ён праехаў зігзагамі амаль два кіламетры і забіў 84 чалавекі. Улады Францыі расцанілі гэта як тэрарыстычную атаку.
Чалавек, які быў за рулём грузавіка, ліквідаваны. Гэта 31-гадовы Махамед Ляўаеж Булель, ураджэнец Алжыра, які жыў у Ніцы па відзе на жыхарства.