Беларуска Герасіменя выйграла золата на адкрытым чэмпіянаце Расіі

Беларуска Аляксандра Герасіменя выйграла залаты медаль на адкрытым чэмпіянаце Расіі па плаванні. Яна была першай на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Час Герасімені — 24,72 секунды. Дарэчы, беларуска пераўзышла рэкорд Расіі на гэтай дыстанцыі — 24,82 секунды, адзначае БЕЛТА.

Раней Аляксандра Герасіменя заваявала на адкрытым чэмпіянаце Расіі бронзу на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі