Беларускага анархіста вызвалілі з-пад варты ў Маскве

Беларускага анархіста вызвалілі з-пад варты ў Маскве

У Маскве з-пад варты вызвалілі беларускага анархіста Андрэя Казімірава, выдачы якога дамагалася Беларусь. Скончыўся максімальны тэрмін, які 22-гадовага хлопца маглі ўтрымліваць пад вартай, піша "Новая газета".

Беларускія ўлады вінавацяць Казімірава ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" пасля выбараў у жніўні 2020 года. Анархіста затрымалі ў Маскве 12 студзеня 2021-га. З таго часу ён знаходзіўся ў маскоўскім СІЗА №4.

Экстрадзіраваць хлопца ў Беларусь забараніў Еўрапейскі суд па правах чалавека. 

А вось яшчэ аднаму ўдзельніку беларускіх пратэстаў — Дзмітрыю Падлобнікаву пашанцавала менш. Днямі яго выдалі ў Мінск нягледзячы на забарону з боку ЕСПЧ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі