Беларускага хакеіста дыскваліфікавалі пасля пераезду ў ЗША — папрасілі з Мінска

Іван Аношка

Іван Аношка / hockey.by

Беларускага хакеіста дыскваліфікавалі пасля пераезду ў ЗША — папрасілі з Мінска. 19-гадовы Іван Аношка ў парушэнне кантракту з "Дынама-Шыннікам" пакінуў размяшчэнне клуба ў жніўні 2023 года. Ён меў намер гуляць за адну з каманд мінорных ліг Злучаных Штатаў.

Як паведамляе hockey.by, на запыт Федэрацыі хакея Беларусі Міжнародная федэрацыя адхіліла заяўку на трансфер хакеіста ў ЗША, на працягу 4 месяцаў Аношка не можа ўдзельнічаць у нацыянальных і міжнародных гульнях. Праўда, ён выступае ў лізе, якая не падлягае Міжнароднай федэрацыі хакея. Таму дыскваліфікацыя адкладзена да таго часу, калі Іван Аношка вырашыць гуляць у лізе, якая рэгулюецца яе правіламі.

У хакеіста былі два тыдні, каб вярнуцца ў свой клуб, але ён такой магчымасцю не скарыстаўся. Ён падаў апеляцыю (і, відаць, яго клуб, за які выступае), але яе адхілілі. Правы на Аношку па-ранейшаму застаюцца ў "Дынама-Шынніка".

Мінулы сезон Іван Аношка гуляў у МХЛ. У складзе "Дынама-Шынніка" правёў 55 матчаў, набраў 54 (21+33) ачкі і стаў лепшым навічком мінулага сезона гэтай лігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі