Беларускам, якія ўдзельнічалі ў голай фотасесіі ў Дубаі, пагражае паўгода турмы
Беларускам, якія ўдзельнічалі ў голай фотасесіі ў Дубаі, пагражае паўгода турмы і штраф за парушэнне законаў аб прыстойнасці (каля 1,3 тысячы долараў). Як піша thesun.co.uk, яна адбылася на балконе папулярнай гасцініцы ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. Дзяўчат і мужчыну, які іх здымаў, затрымалі. Паведамляецца, што пазіравалі аголенымі больш за дзясятак мадэляў з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расіі. Па некаторых звестках, фатографам аказаўся грамадзянін Ізраіля. Фота і відэа з'явіліся ў інтэрнэце 3 красавіка.
Беларускія дыпламаты высвятляюць, ці сапраўды ў фотасесіі ўдзельнічалі грамадзянкі нашай краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.