Беларускаму добраахвотніку Кіселюку ўдалося выехаць у Польшчу
Юрый Кісялюк
Беларускага добраахвотніка Юрыя Кіселюка (пазыўны "Дызель") усё ж пусцілі ў Польшчу, перадае "Белсат". Цяпер ён будзе падавацца на міжнародную абарону.
19 чэрвеня стала вядома, што кіраўніцтва ўкраінскага памежнага пераходу Усцілуг не пускае Кіселюка праз мяжу. Прычына — у пратэрмінаваным беларускім пашпарце.
Увечары таго ж дня беларус прыехаў на іншы памежны пераход, дзе ўкраінцы яго прапусцілі, але не пускалі палякі.
"Яны праігнаравалі просьбу на палітычны прытулак. Мяне з жонкай, яе раздзетую, без дакументаў, без нічога на ўкраінскую тэрыторыю [адпраўлялі. — Рэд.]. Пагражалі кайданкі надзець, пасміхаліся. Потым я сказаў, што я тут лягу на зямлю і няхай мяне пераязджаюць машынамі, але мяне не спыняць. Жонка таксама мяне падтрымала", — падзяліўся падрабязнасцямі Кісялюк.
Паводле яго, стаўленне польскіх памежнікаў змянілася, калі ён стаў іх здымаць на відэа. Пасля гэтага яго прапусцілі.
Юрый Кісялюк ваяваў на баку Украіны ад пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. Перад выездам з Украіны ён падаў рапарт на звальненне з УСУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.