Беларуская чыгунка пытаецца, ці патрэбная пасажырам беларуская мова
Беларуская чыгунка зладзіла апытанне пасажыраў наконт сэрвісу. Тры пытанні з дзевяці датычаць беларускай мовы.
Удзельнікам апытанкі прапануюць адказаць: "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна афармляць праязныя дакументы (квіткі) для праезду ўнутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў у цягніках, якія курсуюць унутры Рэспублікі Беларусь?", "На якой з дзяржаўных моў мэтазгодна ажыццяўляць інфармаванне пасажыраў на станцыях Беларускай чыгункі?" Прапаноўваюцца тры варыянты адказаў — беларуская, руская, не мае значэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.