Беларуску абурыла, што на Алімпіядзе абавязалі бегчы не яе дыстанцыю

Беларуску абурыла, што на Алімпіядзе абавязалі бегчы не яе дыстанцыю

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская абурылася ў Instagram, што ў Токіа яе абавязалі бегчы не яе дыстанцыю. Яна выступае на дыстанцыях 100 і 200 метраў, а паставілі ў эстафету 4 па 400 метраў.

"Аказваецца, наша вельмі крутое начальства вырашыла як звычайна ўсё за нас? — піша лёгкаатлетка. — Яны накасячылі з дзяўчынкамі, у якіх не хапае дастаткова [допінг-]тэстаў, каб прыляцець на іх першую ў жыцці Алімпіяду, і яны вырашылі зрабіць ход канём і запусціць мяне ў эстафету. Клас, хлопцы, малайцы".

Як вядома, да Алімпіяды з-за недастатковай колькасць допінг-тэстаў за сезон не былі дапушчаны ўдзельніцы эстафеты Крысціна Мулярчык і Ганна Міхайлава.

Беларуску абурыла, што на Алімпіядзе абавязалі бегчы не яе дыстанцыю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі