Беларуская лыжніца Алена Саннікава толькі 53-я ў скіятлоне

8 лютага прайшлі спаборніцтвы па скіятлоне сярод жанчын на дыстанцыі 15 кіламетраў. Першую палову дыстанцыі яны павінны былі прайсці класічным стылем, а другую — вольным. У гонцы ўдзельнічала 61 спартсменка. Беларусь выставіла толькі адну сваю ўдзельніцу.



Перамагла ў гонцы 33-гадовая нарвежка Марыт Б’ёрген, другое месца ў шведкі Шарлотэ Кала, а бронзавы медаль дастаўся яшчэ адной нарвежцы, Хайдзі Венг.



Сёння ўвечары адбудзецца спрынтарская гонка сярод біятланістаў-мужчын. Ад Беларусі ў ёй прымуць удзел Уладзімір Чапелін, Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка і Юрый Лядаў. Зрэшты, вялікіх спадзяванняў на медалі на іх не ўскладаюць. Сапраўдная барацьба з ўзнагароды для беларусаў пачнецца 9 лютага з жаночага біятлоннага спрынту, які пабяжыць Дар’я Домрачава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі